BE RU EN

Затрыманы Максім Вінярскі

  • 22.04.2014, 16:27

Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» даставілі ў суд Фрунзенскага раёна.

Як стала вядома charter97.org, Максім Вінярскі быў затрыманы каля свайго дома ў раёне гіпермаркета «Карона». Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што ён нібыта падобны на чалавека, які знаходзіцца ў вышуку. Ужо ў РУУС на актывіста склалі пратакол па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях. Максіма Вінярскага абвінавацілі ў «непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі».

Зараз актывіст разам са сваім адвакатам знаходзіцца ў судзе Фрунзенскага раёна. Сам ён звязвае сваё затрыманне з акцыяй «Чарнобыльскі шлях», запланаванай на 26 красавіка.

Апошнія навіны