Швейцарцы патрабавалі вызваліць палітвязняў у Беларусі
- 30.04.2014, 17:01
Актывісты Amnesty International і Libereco правялі пікет у Цюрыху.
Мэтай акцыі было нагадаць еўрапейцам, што беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі ўжо 1000 дзён знаходзіцца ў турме.
Швейцарскія праваабаронцы заклікалі да неадкладнага вызвалення ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі з нагоды пачатку чэмпіянату свету па хакеі.