BE RU EN

Сепаратыстаў выгналі з будынку абладміністрацыі ў Харкаве

  • 7.04.2014, 9:27

Да раніцы будынак Харкаўскай АГА быў вызвалены ад прарасейскіх баявікоў, якія захапілі яго.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў.

«Харкаў. Будынак АГА цалкам вызвалены ад сепаратыстаў. Пачаўся рабочы працэс. Дзякуй тым, хто дапамагаў. Я працую ў Харкаве, - напісаў ён. - Прашу харкаўчан падтрымаць працэс адэкватнага ўрэгулявання».

Нагадаем, 6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі сепаратысцкія правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Апошнія навіны