У Харкаве сепаратысты працягваюць утрымліваць будынак АГА
- 7.04.2014, 11:49
Сярод актывістаў Еўрамайдана ёсць першая ахвяра.
Будынак Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі не вызвалены ад сепаратыстаў, як раней заяўляў міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў.
Пра гэта LB.ua паведамляюць відавочцы.
Па іх словах, у будынку працягваюць знаходзіцца прарасейскія актывісты. Акрамя таго, каля ўваходу ў АГА сабраліся яшчэ каля 400 прыхільнікаў ідэі федэралізацыі краіны. Столькі ж - еўрамайданаўцаў.
Разам з тым, паведамляецца, што сярод актывістаў Еўрамайдана ёсць загінулыя. Мужчына, як мяркуецца, памёр ад інсульту.
Нагадаем, учора ноччу сепаратысты захапілі будынак АГА з патрабаваннем правесці «рэферэндум» па федэралізацыі Украіны.
З раніцы міністр МУС адрапартаваў, што будынак вызвалены ад захопнікаў.