BE RU EN

Улады пачынаюць продаж «Гродна Азот»

  • 15.05.2014, 13:03

Дзяржкаммаёмасць рыхтуецца прадаць пакет акцый ААТ «Гродна Азот».

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі (ДКМ) плануе ў бліжэйшы час аб'явіць конкурс па пошуку інвестара для куплі пакета акцый прадпрыемства, які належыць дзяржаве.

«Мы аб'яўляем конкурс па прыцягненні інвестара на «Гродна Азот», - паведаміў «Інтэрфаксу» ў чацвер падчас прамой тэлефоннай лініі старшыня ДКМ Георгій Кузняцоў.

Па словах суразмоўцы агенцтва, інвестару плануецца прапанаваць пакет «25% акцый плюс 1». Кузняцоў не ўдакладніў умовы конкурсу, якія павінен выканаць інвестар. Ён растлумачыў, што конкурс плануецца аб'явіць у бліжэйшыя дні.

Кіраўнік ДКМ адзначыў вялікую зацікаўленасць да гэтага актыву з боку патэнцыйных пакупнікоў, сярод якіх, па яго словах, «не толькі расейцы».

Апошнія навіны