BE RU EN

Мікалай Статкевіч: Васьковіча кінулі ў «адзіночку» за адмову пісаць прашэнне

  • 3.05.2014, 14:27

З палітвязня Яўгена Васьковіча хочуць выбіць прашэнне аб памілаванні.

Палітвязень Мікалай Статкевіч мяркуе, што памяшчэнне ў адзіночную камеру магілёўскай турмы моладзевага актывіста Яўгена Васьковіча сведчыць пра тое, што ад яго спрабавалі атрымаць прашэнне аб памілаванні, але спроба не ўдалася, перадае «Радыё Свабода».

Мікалай Статкевіч, які ўжо больш за два месяцы сядзіць у адзіночцы, выпрабаваў такі ціск асабіста, кажа жонка палітвязня Марына Адамовіч.

Былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, асуджанага за Плошчу, і моладзевага актывіста Яўгена Васьковіча, якога асудзілі нібыта за хуліганскія дзеянні ў дачыненні да будынка КДБ у Бабруйску, трымаюць у адной крытай магілёўскай турме. На днях стала вядома, што Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камеру. Маці Яўгена Васьковіча Рушанія Васьковіч раней распавядала пра спробы схіліць яе сына да напісання прашэння аб памілаванні, якія рабіла адміністрацыя турмы, і пра тое, што яе сын адмовіўся падпісваць такія паперы.

Апошнія навіны