У Менску арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў
- 7.05.2014, 16:53
Актывіста затрымаў дома нарад міліцыі.
Пра гэта паведаміла сайту charter97.org актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юлія Сцяпанава.
Паводле яе слоў, актывіст быў затрыманы дома нарадам міліцыі. У дадзены момант Кулакова вязуць у Першамайскі РАУС.
Нагадаем, на працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 20 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.