Актывісты БХД прайшліся па Бабруйску з партрэтамі палітвязняў
- 2.06.2014, 15:11
У Бабруйску падтрымалі беларускіх палітвязняў.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.
У Бабруйску адбылася сумесная магілёўская і гомельская абласная партыйная школа Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на тэму «Планаванне партыйных кампаній у міжвыбарны перыяд». На сустрэчы прысутнічалі больш за 30 чалавек з Бабруйска, Клічава, Асіповічаў, Магілёва, а таксама Гомеля і іншых гарадоў.
Па сканчэнні сустрэчы яе ўдзельнікі ў футболках з партрэтамі палітвязняў і патрабаваннямі аб іх вызваленні прайшліся вуліцамі Бабруйска.