BE RU EN

Тэрарысты штурмуюць другую па велічыні ГЭС у Іраку

  • 23.06.2014, 18:03

Разбурэнне плаціны ГЭС можа прывесці да пашкоджання ўсёй сеткі электразабеспячэння краіны.

Суніцкія баевікі пашырылі свой кантроль над гарадамі па ўсім паўночным захадзе краіны, паведамляе BBC, (пераклад - charter97.org).

Тэрарысты спрабуюць захапіць дамбу ля горада Хадіта. Разбурэнне гэтага будынка можа прывесці да пашкоджання сеткі электразабеспячэння.

У нядзелю тэрарысты пад кіраўніцтвам ISIS (групоўка «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта») захапілі памежныя пераходы ў Сірыю і Іарданію. Стратэгічна важны аэрапорт у паўночным горадзе Таль-Афар нядаўна адышоў паўстанцам. Сам горад таксама трапіў пад кантроль паўстанцаў.

Тал-Афар кантралюе галоўную трасу ад мяжы з Сірыяй у Масул, другі па велічыні горад Ірака, які быў захоплены паўстанцамі два тыдні таму.

Іракскія вайскоўцы накіравалі падмацаванне да плаціны каля Хадіта, каб яе абараніць. Паводле інфармацыі іракскага вайсковага прадстаўніка, у цяперашнім наступе былі забітыя сотні іракскіх салдат.

Нагадаем, у суботу 21 чэрвеня ў Ірак прыбыла 300 вайсковых дарадцаў з ЗША.

Апошнія навіны