BE RU EN

Расейскім СМІ загадалі называць бежанцамі ўкраінцаў, што едуць да сваякоў у Расею

  • 27.06.2014, 20:27

Пра гэта паведамілі ў Радзе Бяспекі Украіны.

У Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны заяўляюць, што расейскім СМІ дадзена ўказанне прадстаўляць і фармаваць карцінку пра тое, што жыхары Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, якія едуць да сваякоў на тэрыторыю Расеі - бежанцы.

Аб гэтым сёння на брыфінгу ў Кіеве паведаміў прэс-сакратар інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, паведамляе УНІАН.

«Паводле наяўнай інфармацыі, пра ўкраінцаў, што прыбываюць з усходніх абласцей да сваякоў у РФ, расейскім СМІ дадзена заданне фармаваць карцінку, як пра бежанцаў, якія прыбываюць з усходу», - сказаў Лысенка.

Апошнія навіны