BE RU EN

Абама, Меркель і Кэмеран абмеркавалі новыя санкцыі супраць Расеі

  • 19.07.2014, 9:47

Ад Масквы запатрабавалі спыніць падтрымку сепаратыстаў у Данбасе.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама абмеркаваў з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Меркель і прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам магчымасць увядзення дадатковых санкцый супраць Расеі. Яны будуць уведзеныя ў выпадку, калі Крэмль не прыме меры ў дээскалацыі сітуацыі ва Украіне, паведамляе ТСН.

"Пагадзіўшыся працягваць намаганні ў пошуку дыпламатычнага развязання цяперашняга крызісу, яны пацвердзілі сваю рашучасць заставацца ў цесным кантакце. Як яны мяркуюць, могуць спатрэбіцца дадатковыя дзеянні, - адзначылі ў Белым доме - Яны падкрэслілі, што на Расеі ляжыць прамы абавязак спыніць забяспечванне сепаратыстаў на ўсходзе Украіны цяжкім узбраеннем і аказанне іншай падтрымкі".

Нагадаем, у сераду, 16 ліпеня, ЗША зрабілі больш жорсткімі санкцыі праз пазіцыю Расеі ва ўкраінскім крызісе. Абмежаванні закранулі шэраг буйных банкаў, а таксама энэргетычных і абаронных карпарацый, лідараў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік і шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў.

Апошнія навіны