BE RU EN

Беларусаў на борце збітага «Боінга» не было

  • 19.07.2014, 12:28

Высветленае грамадзянства ўсіх 298 загінулых у катастрофе малайзійскага «Боінга».

Вызначана грамадзянства ўсіх ахвяр «Боінга-777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які разбіўся ў чацвер на ўсходзе Украіны. Пра гэта сведчаць звесткі, апублікаваныя на сайце авіяперавозчыка, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Згодна з абноўленым спісам, у ліку ахвяр - 192 падданыя Нідэрландаў, адзін з якіх меў другое грамадзянства - ЗША. У спісе таксама 44 грамадзяніны Малайзіі (у тым ліку 15 чальцоў экіпажа), 27 - грамадзян Аўстраліі, 12 - Інданезіі. Яшчэ 10 ахвяр катастрофы - падданыя Вялікай Брытаніі, у аднаго з іх было другое грамадзянства - ПАР. Сярод загінулых чацвёра немцаў і столькі ж бельгійцаў, трое філіпінцаў, адзін грамадзянін Канады і адзін - Новай Зеландыі.

«Боінг-777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рабіў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур, разбіўся ў чацвер вечарам у Данецкай вобласці. Усе, 298 чалавек, якія былі на яго борце,загінулі.

Апошнія навіны