BE RU EN

НЗ на «Гродна Азот»: два цэхі спынілі працу

  • 27.07.2014, 15:38

Інцыдэнт адбыўся ў суботу.

Як паведамілі ў прэс-службе Гарадзенскага АУМНС, паведамленне пра інцыдэнт на «Гродна Азот» паступіла 26 ліпеня а 11.35. Высветлілася, што а 10.54 у выніку парушэння сістэмы вонкавага электразабеспячэння спыніўся цэх «Аміяк-4». Як следства, праз спыненне падачы дыяксіду вугляроду, спыніўся цэх «Карбамід-4» і другі агрэгат ў «Карбамід-2». А 10.55 правялі пачатковыя пускавыя аперацыі цэха «Аміяк-4». Аднавіць працу планавалася цягам 24 гадзін, піша «Вечерний Гродно».

Увечары таго ж дня ратавальнікі выязджалі, каб патушыць пажар у ЖЭСе №7. Тут гарэла смецце, агонь ужо пашкодзіў уваходныя дзверы ЖЭСа, размешчанага ў цокальным паверсе жылога дома. А 23.25 спрацавала ахоўна-пажарная сігналізацыя. Мяркуецца, што прычына пажару - падпал.

Апошнія навіны