Расейскія СМІ: Бліжэйшыя 48 гадзін Расея можа пачаць ва Украіне «міратворчую аперацыю»
- 3.07.2014, 21:56
Паведамляецца са спасылкай на крыніцы ў МЗС РФ.
Увечары ў чацвер суразмоўца расейскага партала Znak.Com, блізкі да кіраўніцтва МЗС сказаў, што не выключае варыянту пачатку «міратворчай аперацыі» з боку Расеі на тэрыторыі усходу Украіны бліжэйшымі днямі.
«Ёсць такі расклад ... Сітуацыя цяжкая. Два дні таму Пятру Парашэнку (прэзідэнт Украіны) прапанавалі «замарозіць» канфлікт у Данецкай і Луганскай вобласці на некалькі месяцаў, каб апалчэнцы і ўкраінская армія ўзаемна спынілі агонь, Расея пры гэтым не прызнае ні ДНР, ні ЛНР. Парашэнка гэты план не прыняў, кожны дзень гінуць мірныя жыхары. Міратворчая аперацыя са стараны Расеі падрыхтаваная; калі яна адбудзецца, то некалькі расейскіх частак проста возьмуць у кальцо аховы буйныя гарады, каб забяспечыць бяспеку мірным жыхарам», - сказала крыніца выдання.