Хто стане новым кіраўніком «Белнафтахіма»?
- 8.07.2014, 19:05
«Белнафтахім» тыдзень без старшыні. Хто ж будзе новым кіраўніком канцэрна?
Нядаўняя адстаўка ужо экс-кіраўніка канцэрну Ігара Жыліна спарадзіла масу чутак пра прычыны адхілення ад пасады высокапастаўленага чыноўніка, а таксама версій аб тым, хто зойме крэсла кіраўніка (у тым ліку, улічваючы нядаўні візіт Лукашэнкі на «Беларуськалій», і што гэтым чалавекам будзе кіраўнік гарнякоў Валерый Кірыенка).
«Салідарнасць» высвятляла ў экспертаў і ў прэс-службе ведамства, хто можа заняць дадзенае крэсла кіраўніка.
Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка: «Гэтаму чалавеку павінен давяраць і Лукашэнка, і КДБ»
- Месца кіраўніка канцэрна важная кропка, праз якую праходзіць шмат грошай. І выпадковага чалавека на гэтай пасадзе быць не можа, - адзначае Леанід Заіка. - Нафтапрадукты - гэта блізу 40% айчыннага экспарту. Гэтаму чалавеку павінен давяраць і Аляксандр Лукашэнка, і КДБ. Такіх людзей шмат, тым больш, што, па сутнасці, пасада падсправаздачная і, як паказвае прыклад Ігара Жыліна, дастаткова балючая.
Суразмоўца выдання мяркуе, што гэтым чалавекам можа стаць хто-небудзь з былых дэпутатаў. Альбо персона, што нядаўна трапіў у няласку і вытрыманая ў баку:
- Пацешна, калі кіраўніком прызначаць Андрэя Тура. Я не выключаю такой магчымасці. У Лукашэнкі ёсць правіла: гадок паматросіць, паглядзець, як павядзе сябе адстаўны чыноўнік ці не звяжацца з апазіцыяй, ці не распавядае непажаданыя анекдоты). Калі не, то такога надзейнага чалавека зноў можна вярнуць на кіруючую пасаду...
Прэс-служба «Белнафтахіма»: «Аб кандыдатуры цікаўцеся ў Саўміне»
- Канцэрн не выбірае кіраўніка сам. Вам лепш звярнуцца да наймальніка. У дадзеным выпадку кіраўнік канцэрна прызначаецца пастановай Саўміна, - сказала прэс-сакратар ведамства Марына Касцючэнка. - Пакуль абавязкі кіраўніка «Белнафтахіма» выконвае першы намеснік старшыні Ігар Ляшэнка. Аб меркаваных кандыдатурах мы ніякай інфармацыяй не маем.