Палітзняволенаму Мікалаю Дзядку - 26
- 23.08.2014, 15:30
Гэта ўжо чацвёрты дзень нараджэння, які ён святкуе за кратамі.
Мікалай Дзядок нарадзіўся 23 жніўня 1988 года ў Брагіне Гомельскай вобласці. Пасля школы скончыў юрыдычны каледж БДУ. На момант арышту быў студэнтам 2-га курса завочнага аддзялення праграмы «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Быў затрыманы 3 верасня 2010 як падазраваны ў справе аб «нападзе на амбасаду Расейскай Федэрацыі», а затым як падазраваны ў справе «аб нападзе на аддзяленне «Беларусбанка». 24 верасня 2010 года, фактычна адбыўшы больш за 20 дзён пад арыштам, Мікалай Дзядок быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Генштаба Беларусі, і 1 кастрычніка яму было выстаўленае абвінавачванне паводле артыкула 339 ч. 2 - «хуліганства».
27 траўня 2011 года ў Заводскім судзе горада Менска суддзя Жанна Кіслякова абвясціла Мікалаю Дзядку прысуд - 4,5 гады пазбаўлення волі (г.зв «справа анархістаў»).
Пастановай суда ад 5 снежня 2012 умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, ён быў пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва.