BE RU EN

Расейцу пагражае 4 гады за рэпост у сацсетцы звароту «Правага сектара»

  • 29.09.2014, 21:04

Жыхара Чэлябінска Канстанціна Жарынава судзяць за перапіс звароту «Правага сектара» ў «Вконтакте».

Сёння адбылося першае пасяджэнне паводле справы. Абвінавачванне мяркуе, што Жарынаў «заклікаў людзей да ўступлення ў партызанскія атрады».

Пра гэта жыхар Чэлябінска распавёў у эфіры «Радыё Весці».

«Адвакат заявіў хадайніцтва. Пракурор узяў некалькі дзён, каб даць адказ. Наступнае пасяджэнне на 1 снежня прызначанае», - паведаміў ён.

«Асноўнае абвінавачанне - следства мяркуе, што я заклікаў людзей да ўступлення ў партызанскія атрады, - распавёў Жарынаў. - Гэты тэкст я сустракаў яшчэ ў інтэрнэце, і на іншых рэсурсах. Але толькі мяне зачапіла».

Зрэшты, расеец усё ж верыць у справядлівасць чэлябінскага суда: «Суд такое месца, дзе павінна правасуддзе перамагаць. Таму мы аптымізму не губляем. Адвакат таксама глядзіць на рэчы аптымістычна. Прысуд, магчыма, будзе, але... Гадаць не хачу, але спадзяюся на лепшае».

«Мы робім націск, што само па сабе абвінавачванне даволі абсурдна гучыць. Ствараць нейкія партызанскія атрады ў Чэлябінску было б нейкім экстравагантным намерам», - удакладніў Канстанцін.

Дарэчы, прэпост ён зрабіў, проста націснуўшы кнопку «падзяліцца», і не суправадзіўшы запіс сваім тэкстам. Ужо праз тры дні расейца выклікалі ў паліцыю, а адтуль адвезлі ў пракуратуру, дзе яму паказалі скрыншот паста.

Апошнія навіны