Беларусы ў 2014 годзе купілі валюты больш, чым прадалі
- 10.01.2015, 17:25
У 2014 годзе фізічныя асобы купілі валюты больш, чым прадалі.
Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка Беларусі. Абарот валюты ў фізічных асоб склаў суму, прыкладна роўную гадавому бюджэту Беларусі.
Беларусы купілі ў студзені-снежні наяўнай і безнаяўнай валюты на $10 млрд. 959,88 млн. (за студзень-лістапад - $9 млрд. 431 млн.) у эквіваленце, прадалі - $9 млрд. 574,91 млн. ($8 млрд. 947,6 млн.). Такім чынам, чыстая купля замежнай валюты ў 2014 годзе склала $1 млрд. 384,97 млн., паведамляе БелТА.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў студзені-снежні 2014 купілі замежнай валюты на $22 млрд. 608 млн. (за студзень-лістапад - $20 млрд. 455,3 млн.) у эквіваленце, прадалі - $22 млрд. 112,96 млн. ($20 млрд. 410,3 млн.). Такім чынам, чыстая купля замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання - рэзідэнтамі склала $495,03 млн.