Даляр на таргах у Менску пераваліў за 15 тысяч
- 14.01.2015, 12:16
Беларускі рубель рэзка абваліўся на таргах серады.
Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы сёння раніцай былі прыпыненыя пасля імклівага росту расейскага рубля, ён вырас з 221,5 да 228,5 беларускага рубля, больш чым на 3%.
Калі пралічыць крос-курс да даляра, то амерыканская валюта павінна была перайсці рысу ў 15 тысяч рублёў, піша «Наша Нiва».
Пасля аднаўлення таргоў было абвешчана, што амерыканская валюта падаражэла з 14 330 да 15 010 рублёў, на 4,7%.
Еўра тым часам вырасла з 16 960 да 17 710 рублёў.
Учора прырост курсу даляра быў невялікім, усяго 20 рублёў. Розніца паміж попытам і прапановай на таргах імкліва з кожным днём станавілася меншай. Напрыклад, учора нездаволенымі засталіся заяўкі на $7 мільёнаў.
Аднак нягледзячы на ўяўную стабілізацыю курсу, даляраў у абменніках у свабодным доступе дагэтуль не было. Каля банкаў стаяць чэргі жадаючых набыць даляры і еўра ў чаканні, калі хтосьці прадасць іх банку.