BE RU EN

Страты беларускіх прадпрыемстваў дасягнулі 13 трыльёнаў рублёў

  • 14.01.2015, 17:23

У Беларусі паводле вынікаў працы за студзень-лістапад 2014 годзе стратнымі былі 1116 арганізацый.

Гэта колькасць складае 13,9% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў існым парадку (за студзень-лістапад 2013 г - 740 арганізацый, ці 9,2%). Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Сума чыстай страты стратных арганізацый за студзень-лістапад 2014 склала 13 трлн рублёў, або ў 1,9 разы больш, чым за студзень-лістапад 2013

Найбольшы адсотак (ад агульнай колькасці) стратных прадпрыемстваў прыпадае на Менск - 27%, найменшы - на Гарадзенскую вобласць- 8,2%.

Найбольшая ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў склалася ў рыбалоўстве і рыбаводстве - 63,2%, у прамысловасці - 26,1%, у фінансавай дзейнасці - 25%, гасцінічным і рэстаранным бізнэсе - 16,9%, транспарце - 14%, гандлі - 13, 8%.

Найменшая доля стратных прадпрыемстваў зафіксаваная ў адукацыі - 7,2%, сельскай гаспадарцы - 6,4%, сувязі - 4,3%, у ахове здароўя і прадстаўленні сацыяльных паслуг - 2,1%.

У 2013 годзе ў Беларусі стратнымі былі 752 арганізацыі (9,1% ад агульнай колькасці), сума іх чыстай страты склала 8,8 трлн рублёў (у 2,6 разы больш, чым за 2012 год).

Апошнія навіны