Еўрапарламент закліча краіны ЕЗ даць Украіне зброю
- 14.01.2015, 18:20
На сёння няма ніякіх абмежаванняў для паставак краінамі-чальцамі ЕЗ зброі Украіне.
Пра гэта гаворыцца ў тэксце сумеснай рэзалюцыі Еўрапарламента аб Украіне, які ёсць у распараджэнні "Европейской правды".
"Еўрапарламент нагадвае, што 16 ліпеня Рада ЕЗ скасавала эмбарга на пастаўкі зброі Украіне і такім чынам цяпер няма якіх-небудзь пярэчанняў, у тым ліку прававых абмежаванняў для дзяржаў-чальцоў даць узбраенне Украіне, у прыватнасці, на падставе дагавора аб арэндзе", - гаворыцца у тэксце рэзалюцыі.
"Еўрапарламент лічыць, што ЕЗ павінны вывучыць спосабы падтрымкі ўкраінскага ўрада ў пытанні ўмацавання абароннага патэнцыялу Украіны і абароны яе знешніх межаў, грунтуючыся на вопыце трансфармацыі ўзброеных сіл краін-чальцоў ЕЗ, якія ўваходзілі ў былую Арганізацыю Варшаўскага дагавора, асабліва ў рамках ужо прапанаванай вучэбнай падрыхтоўкі ўзброеным сілам у іншых частках свету", - гаворыцца ў дакуменце.
Акрамя таго, як паведамляецца, ЕП падтрымлівае існыя пастаўкі несмяротнага абсталявання Украіне.
У іншым пункце рэзалюцыі таксама адзначаецца прыняцце ВР закона, які скасоўвае пазаблокавы статус Украіны.
"Еўрапарламент падтрымлівае прэзідэнта Пятра Парашэнку, які заявіў, што Украіна цяпер тэрмінова павінная засяродзіць увагу на палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформах, і адзначыў, што ўступленне ў NATO - гэта пытанне, якое павіннае быць вынесенае на Усеўкраінскі рэферэндум на больш позняй стадыі", - гаворыцца ў тэксце дакумента.
Акрамя таго, у рэзалюцыі падкрэсліваецца, што набліжэнне Украіны да ЕЗ стаіць асобна ад пытання ўступлення ў NATO.
Нагадаем, раней дэпутат Еўрапарламента Яцэк Сарыюш-Вольскі заявіў, што Захад павінны паставіць Украіне тую колькасць зброі, якая зраўнавала б яе шанцы ў вайне з Расеяй.