АБСЕ: Каля аўтобуса пад Валнавахай выбухнула ракета
- 15.01.2015, 9:46
Аўтобус пад Валнавахай мае аскепкавыя пашкоджанні ад ракеткага снарада, што выбухнуў за 12-15 метраў ад яго.
Да такой высновы прыйшла спецыяльная маніторынгавай місія АБСЕ ва Украіне, паведамляе BBC.
Назіральнікі ў сваім дакладзе са спасылкай на рэгіянальную транспартную паліцыю заяўляюць, што каля аўтобуса выбухнуў снарад ракеты «Град».
Паводле звестак АБСЕ, снарад выбухнуў 13 студзеня каля КПП украінскіх узброеных сілаў за 2 км ад Валнавахі, ля якога спыніўся аўтобус.
12 чалавек загінулі, 17 атрымалі раненні.
Раней начальнік МУС Данецкай вобласці Вячаслаў Аброськін напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што артылерыйскі ўдар быў нанесены сепаратыстамі з боку Дакучаеўск.