BE RU EN

На «чорным» рынку даляр прадаюць па 18 500 рублёў

  • 15.01.2015, 12:09

Падзенне курсу беларускага рубля не прывяло да з'яўлення валюты ў абменных пунктах.

У Беларусі зноў з'явіліся нелегальныя валютчыкі. Сёння курс продажу амерыканскіх даляраў на «чорным» рынку вагаецца ў межах 18 000-18 500, купляюць нелегальныя мянялы даляры танней - ад 16 000, паведамляе «Радыё Свабода».

Адзін з менскіх «мянялаў» на ўмовах ананімнасці распавёў, што ягоная «прэмія» залежыць ад двух складнікаў - «колькасці і тэрміновасці»:

«Калі, скажам, вялікія аб'ёмы і трэба канвертаваць тэрмінова, то даходзіць да 18 500 за даляр. Людзі асцерагаюцца, што грошы папросту знікнуць, таму не баяцца пераплаціць. Купляюць, як ужо казаў, па 18 000-18 500, толькі б пазбавіцца ад рублёў. Пасля Новага года назіраецца тэндэнцыя: і фізічныя асобы, і невялікія фірмы здымаюць з рублёвых укладаў значныя сумы і пераводзяць у валюту. Плюс да ўсяго, камусьці трэба ў камандзіроўку, камусьці - у адпачынак, камусьці трэба за навучанне плаціць, так як беларускія не заўсёды праходзяць, калі, напрыклад, дзеці вучацца ў Расеі. І як попыт нараджае прапанову, то выстаўляю 18 500. Само сабой, не па 15 000, як афіцыйны курс у банках».

Афіцыйны курс даляра ЗША на сёння складае 15 010 рублёў.

Апошнія навіны