Кіраўнік ЛУКОЙЛа дапусціў падзенне коштаў нафты да $25
- 16.01.2015, 12:50
Кошт нафты на сусветным рынку можа ўпасці да $25, зыходзячы з заяваў АПЕК і Саудаўскай Аравіі.
Кіраўнік ЛУКОЙЛа Вагіт Алекпераў дапусціў падзенне сусветнага кошту нафты да $25, паведаміў ён журналістам на гайдараўскім форуме. Так ён адказаў на пытанне журналістаў, паведамляе ТАСС. Ён удакладніў, што гэта будзе кароткатэрміновае паніжэнне.
Паводле прагнозу кіраўніка ЛУКОЙЛа, значныя ваганні коштаў нафты будуць доўжыцца ўвесь 2015. У прыклад ён прывёў учорашнія змянення кошту каціровак: «за ўчорашні дзень, вы заўважылі, 10% ваганняў. Такога ніколі не было».
Фота: AFP