BE RU EN

Войска РФ праводзіць у Данбасе выпрабаванні новай зброі

  • 17.01.2015, 16:07

Расейскі бок узмацняе свой вайсковы кантынгент уздоўж украінска-расейскай мяжы.

Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу спікер антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка, інфармуе Цензор нет.

Паводле звестак выведкі, паблізу Растова-на-Доне зафіксаванае размяшчэнне сучаснай цяжкай вайсковай тэхнікі ВС РФ. У прыватнасці, гэта ТГС - «Бураціна», ЗРК С-300В, РСЗА «Смерч» і «Ураган», танкі Т-90 і Т -72 ВЗ, БТР-80АМ. Такое ўзбраенне перыядычна перамяшчаецца на тэрыторыю Украіны і выкарыстоўваецца для абстрэлу пазіцый ВСУ», - адзначыў ён.

Таксама са слоў Лысенкі, праводзяцца выпрабаванні новых комплексаў радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы, а таксама стралковай зброі.

«Такім чынам, Расея цынічна выкарыстоўвае Данбас як палігон для выпрабаванняў новага ўзбраення, не зважаючы на магчымыя ахвяры сярод мірнага насельніцтва», - дадаў спікер АТА.

Апошнія навіны