Праект «падатку на дармаедства» зменяць
- 17.01.2015, 16:49
Праз месяц чыноўнікі будуць разглядаць дапрацаваны праект «падатку на дармаедаў».
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» пра тое, што дакумент сур'ёзна зменяць.
- Некаторыя прынцыповыя рэчы памяняюцца, - сказаў ён.
- Цяпер шмат пытанняў аб тым, каго будуць уважаць хатнімі гаспадынямі. З дзецьмі - не крануць, а без дзяцей - будуць плаціць падатак?
- Гэта трохі прымітыўны падыход - не закрануты. Цяпер можна абмяркоўваць толькі тое, што было ў старым варыянце. З новым (варыянтам) урад яшчэ будзе працаваць. І па хатніх гаспадынях - у тым ліку і па дзецях, і па ўзросце дзяцей - будуць карэкціроўкі.
- Гаварылася, што 500 тысяч беларусаў працуюць за мяжой. Сусветны банк называе лічбу мільён чалавек.
- Не ведаю, чаму Сусветны банк называе мільён. Мне б хацелася самому паглядзець, колькі гэтых людзей.
- Людзі, якія працуюць за мяжой і прыязджаюць у Беларусь, павінны будуць і тут плаціць падатак?
- Ёсць розныя варыянты. Людзі працуюць там, плацяць падаткі. Ёсць міждзяржаўныя пагадненні, ёсць міжнародныя дагаворы. Гэта ўсё ўрэгулявана.