Пятро Парашэнка: Мы не аддамо ні пядзі ўкраінскай зямлі
- 18.01.2015, 17:45
Украінская ўлада верне пад свой кантроль усе тэрыторыі Данбаса.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, які ўзяў удзел у Маршы міру ў памяць ахвяр абстрэлу пад Валнавахай, піша "Корреспондент".
"Украіна прадэманстравала, што яна з'яўляецца міралюбнай еўрапейскай дзяржавай. Сёння ўночы нашы "кібаргі" ў данецкім аэрапорце дэманструюць мужнасць, патрыятызм, гераізм, з'яўляюцца прыкладам, як трэба абараняць Украіну. Мы не аддамо ні пядзі ўкраінскай зямлі", - заявіў Парашэнка.
Ён адзначыў, што ў святле падзей украінцы аб'ядналіся і цяпер "Украіна адзіная, як ніколі".
"Мы вернем Данбас, мы адродзім на Данбасе ўкраінства, мы прадэманструем, што яшчэ адным надзвычай важным чыннікам нашай перамогі з'яўляецца наша з вамі адзінства", - заявіў Парашэнка, выступаючы на Майдане Незалежнасці пасля жалобнага набажэнства аб загінулых ад тэрору ў нядзелю.
Трагедыя пад Валнавахай адбылася 13 студзеня. У выніку абстрэлу пасажырскага аўтобуса загінулі 12 чалавек, яшчэ 18 атрымалі раны.