BE RU EN

Сенатар ЗША заклікаў Абаму даць Украіне зброю для абароны

  • 19.01.2015, 9:00

Эканамічных санкцый недастаткова для таго, каб спыніць Пуціна.

Сенатар-дэмакрат Крыстафер Мэрфі заклікаў адміністрацыю Белага дома пачаць пастаўкі сур'ёзнага абароннага ўзбраення ва Украіну. Пра гэта ён заявіў у нядзелю ў жывым эфіры тэлеканала CNN, паведамляе «Укрінформ».

«Я мяркую, што цяпер Злучаныя Штаты павінны пачаць пастаўкі ва Украіну больш значнай вайсковай дапамогі», - падкрэсліў заканадавец.

Крыстафэр Мэрфі падкрэсліў, што як член Сенату ён прадаўжае ціснуць на адміністрацыю, «каб падтрымаць гэты пункт гледжання», паколькі сёння эканамічныя санкцыі «не пераканалі Расею адступіць».

У той жа час амерыканскі заканадавец станоўча ацаніў дзеянні ўкраінскага ўрада і прэзідэнта, якія «ўзялі на сябе стырно праўлення» ў няпросты для краіны час.

«Я думаю, што адміністрацыя павінна пачаць разглядаць варыянты пастаўкі ўкраінцам абароннага ўзбраення на некаторых больш сур'ёзных узроўнях. Думаю, гэта дапаможа ім у барацьбе, якая, мы павінны прызнаць, не скончыцца бліжэйшым часам», - падкрэсліў сенатар Мэрфі.

Апошнія навіны