Рада ЕЗ разгледзіць пытанне аб прызнанні ДНР і ЛНР тэрарыстычнымі арганізацыямі
- 19.01.2015, 9:20
Самаабвешчаныя «рэспублікі» Данбаса могуць прызнаць тэрарыстычнымі арганізацыямі ў Еўропе.
Гэтае пытанне будзе разгледжанае сёння, 19 студзеня на пасяджэнні Рады ЕЗ. Пра гэта паведаміў журналіст «Галасы Амерыкі» Руслан Дзейнічэнка ў Twitter са спасылкай на словы амбасадара Еўразвязу ва Украіне Яна Тамбінскага.
«Амбасадар ЕЗ Тамбінскій: заўтра кіраўнікі МЗС краін ЕЗ разгледзяць магчымасць прызнання «ДНР» і «ЛНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі», - сказана ў паведамленні.
Украіна прызнала ДНР і ЛНР летась тэрарыстычнымі арганізацыямі.