Іран чакае падзенне коштаў нафты да $25 за барэль
- 20.01.2015, 10:55
АПЕК не збіраецца ўмешвацца ў сітуацыю з коштам на нафту.
Міністр нафтавай прамысловасці Ірана Біджан Зангане заклікаў да ўмацавання супрацоўніцтва паміж сябрамі АПЕК, паведамляе Reuters.
Паводле паведамлення, Іран не бачыць у дзеяннях АПЕК ніякіх намераў у падтрыманні кошту нафты. Таму, са слоў Зангане, нафтавая прамысловасць сутыкнецца з коштам «чорнага золата» ў $25 за барэль, піша zn.ua.
«Іран не плануе (праводзіць экстраннае пасяджэнне АПЕК), і пры дапамозе кансультацый з іншымі дзяржавамі-сябрамі АПЕК спрабуе прадухіліць рэзкае падзенне коштаў на нафту, але гэтыя кансультацыі пакуль не прынеслі вынікаў», - сказаў ён.
У аўторак, 20 студзеня, кошты нафты папаўзлі ўніз на фоне рэкорднага падзення эканомікі Кітая. Да 8.45 паводле Кіева нафта Brent каштавала блізу $48,6 за барэль, WTI - $47,8 за барэль. Пры гэтым днём раней кошты дасягалі $50 і $49. На мінулым тыдні кошт нафты набліжаўся да шасцігадовага мінімуму - Brent амаль дасягнуў $45, WTI знаходзілася ў блізу $44.
Bank of America Merrill Lynch прагназуе падзенне коштаў нафты маркі Brent да 31 даляра за барэль, амерыканскага эталона WTI - да 32 даляраў да канца першага квартала 2015 года.
Як пісала выданне New York Post, калі кошты нафты застануцца на нізкім узроўні, больш за ўсіх пацерпяць - Расея, Іран і Ірак. «Пераможцамі» на фоне нізкіх коштаў нафты стануць - Кітай, Амерыка, Індыя, Мексіка і Канада.