BE RU EN

Надзея Саўчанка ў СІЗА сустрэлася з сястрой

  • 20.01.2015, 21:35

Веры Саўчанка падалі падпісаны напярэдадні дазвол на спатканне з сястрой.

Сястра Надзеі Саўчанка Вера атрымала спатканне з украінскім афіцэрам, якая ўтрымліваецца ў Маскоўскім СІЗА. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на аднаго з адвакатаў Саўчанка Іллю Новікава.

"Я зараз знаходжуся каля дзвярэй СІЗА№ 6, дзе ўтрымліваецца Надзея Саўчанка. Яе сястра Вера дзве хвіліны таму туды ўвайшла ўнутр. Яе суправаджаюць украінскі консул Генадзь Брыскаленка і расейскі ўпаўнаважаны ў правах чалавека Эла Памфілава", - сказаў адвакат.

Паводле ягоных слоў, раніцай Веры Саўчанка адмаўляліся даць падпісаны напярэдадні дазвол на спатканне з сястрой да таго часу, пакуль яна не дасць паказанні, піша ЛIГАБiзнесIнформ.

"Блізу трох гадзін усё гэта прадаўжалася. Следства настойвала на тым, каб правесці допыт Веры Саўчанка, Вера адмаўлялася, прасіла, каб да яе пусцілі адваката, адваката не пускалі. Нарэшце, ёй выдалі на рукі дазвол, і цяпер яна ўвайшла ўнутр", - сказаў Новікаў.

Нагадаем, з 15 снежня лётчыца адмовілася ад прыёму ежы. 22 снежня Маскоўскі гарадскі суд пакінуў пад вартай Саўчанка да 13 лютага 2015 года. Украінская палонная заявіла, што будзе галадаць да свайго вяртання ва Украіну.

Апошнія навіны