Даляр і еўра на таргах аднавілі рост
- 21.01.2015, 11:46
На валютных таргах 21 студзеня даляр ЗША павялічыўся на Br80 або 0,5% і склаў Br14910.
Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,5 або 0,2% і склаў Br228.
Курс еўра вырас на Br70 або 0,4% і склаў Br17240.
За месяц дэвальвацыя беларускага рубля склала 40%. Нягледзячы на ўяўную стабілізацыю курсу, даляраў у абменніках у свабодным доступе дагэтуль не было. Каля банкаў стаяць чэргі жадаючых набыць даляры і еўра ў чаканні, калі хтосьці прадасць іх банку.
Фота: bymedia.net