BE RU EN

Падае кошт нафты - упадзе і Расея

  • 21.01.2015, 12:00

Скандынаўскія СМІ актыўна абмяркоўваюць крызісныя з'явы ў эканоміцы Расеі.

У перадавым артыкуле шведская газета Dagens Nyheter кажа: «Пры падаючым кошце нафты Расеі не выстаяць... Як і СССР, Расея вяла сябе агрэсіўна, калі нафта каштавала дорага. Цяпер гэтая пагроза аслабла. Пуцінскі праект Наваросіі проста не зможа жыць далей, калі кошты нафты застануцца на такім узроўні».

Распаўсюджваецца негатыўны прагноз Сусветнага банка аб скарачэнні расейскай эканомікі на 2,9% у 2015 годзе і прадказанні саміх расейскіх экспертаў, напрыклад, Германа Грэфа, пра тое, «цяперашні банкаўскі крызіс перасягне 2008 - 2009 год». «Кошт нафты можа абрынуцца да 20 даляраў, - піша нарвежскае дзелавое выданне Dagens Næringsliv, - 50 даляраў за барэль - гэта не дно, гэта а столь!». Пра гэта ж кажа і эксперт дацкай эканамічнай газеты Børsen: «Рубель яшчэ не дасягнуў ніжэйшай кропкі». Пры гэтым «Расея скарачае ўсё, акрамя абароны».

Дацкае радыё распаўсюджвае негатыўны прагноз і на іншыя краіны БРІКС; у матэрыяле «Міру прыйшоў канец» гаворыцца пра тое, што крызіс закрануў Бразілію і Індыю.

Кажучы пра эканоміку Расеі, скандынаўскія СМІ выказваюць здагадку, што негатыўныя змены закрануць і палітыку. Ісландскі палітычны блогер Эйнар Б'ёрн Б'ярнасон публікуе артыкул «Эканамічна залежныя ад Расеі краіны падзеляць яе лёс». Да апошніх ён залічвае Арменію, Беларусь, Малдову і Украіну, у той час, як Кыргызстан, Манголія, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан знаходзяцца, на ягоную думку, у сферы эканамічнага ўплыву Кітая.

Ён піша: «Малаімаверна, што ў Расеі атрымаецца захаваць самастойную замежную палітыку; хутчэй за ўсё, яна будзе вымушаная далучыцца або да Захаду, ці да Кітаю. У Расеі занадта мала сіл, каб захаваць незалежнасьць". Аўтар параўноўвае сучаснае становішча Расеі з Польшчай 18 стагоддзя - «у рэшце, яе падзялілі паміж сабой Расея і Прусія».

Прафесар эканомікі, абраны ў 2010 годзе ў Канстытуцыйную асамблею Ісландыі для падрыхтоўкі новага асноўнага закона краіны і запрошаны эксперт Гайдараўскага форуму 2015 Торвальдур Гюльфасан захоўвае стрыманасць - «магчыма, зніжэнне кошту рубля пойдзе на карысць эканоміцы Расеі?..». Ён звяртае ўвагу на станоўчы прыклад Нарвегіі, дзе «стварылі страхоўку супраць цыклічнага развіцця нафтавага рынку», і таму «нарвежская крона хоць і ўпала з падзеннем коштаў на нафту, але не ў такой ступені, як рубель».

Гюльфасан, як і многія яго суайчыннікі, параўноўваюць становішча Расеі ў 2014 - 15 гадах з крызісам у Ісландыі 2008 года і прыходзіць да высновы аб тым, што, «калі кошты нафты замацуюцца на нізкім узроўні, то і рубель надоўга застанецца танным - як гэта адбылося з ісландскай кронай. Пры высокіх коштах нафты Расея не рабіла нічога, што магло б зацікавіць іншыя краіны - толькі сыравіну і зброю. У звычайным Ісландзкім доме няма ні аднаго тавару з Расеі, хіба што гарэлка ў лядоўні. А ў звычайным расейскім доме наўрад ці ведаюць пра хоць нейкі тавар з Ісландыі, акрамя традыцыйных ваўняных швэдраў. Так што, можа, яно і да лепшага, і танная нацыянальная валюта стане стымулам для развіцця?».

Пераклад: Inosmi.ru

Апошнія навіны