Славакія павялічвае рэверс газу ва Украіну
- 21.01.2015, 21:56
Рэверс газу плануецца павялічыць да 8,5 мільёнаў кубаметраў у дзень.
Аператар газатранспартнай сістэмы краіны - кампанія Eustream - абвясціла аб пачатку працэдуры прыёму заявак (Open Season) на выкарыстанне дадатковай прапускной здольнасці трубаправода Ваяны-Ужгарад у аб'ёме 8,5 млн куб. м/дзень. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі, піша "Лiга.нет".
Eustream забяспечыць дадатковую прапускную здольнасць трубаправода 8,5 млн куб. м у дзень у адказ на тэхнічныя меры, прынятыя ўкраінскім бокам у пашырэнні газатранспартнага калідора.
Азначаная дадатковая прапускная здольнасць будзе даступнай з 1 сакавіка 2015 года.
Заяўкі прымаюцца да 5 лютага гэтага года.
У дадзены час у рэверсным рэжыме са Славакіі паступае 29-30 млн. кубаметраў у дзень.
У 2014 годзе Украіна імпартавала з Еўропы 5,1 млрд. кубаметраў прыроднага газу, што на 59% ці 3 млрд. кубаметраў больш, чым у папярэднім годзе.