BE RU EN

Курс даляра знізіўся да Br14 890

  • 22.01.2015, 11:51

На валютных таргах 22 студзеня даляр ЗША знізіўся на Br20 або 0,1% і склаў Br14890.

Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,5 або 0,2% і склаў Br227,5.

Курс еўра вырас на Br10 або 014% і склаў Br17250.

За месяц дэвальвацыя беларускага рубля склала 40%. Нягледзячы на ўяўную стабілізацыю курсу, даляраў у абменніках у свабодным доступе дагэтуль не было. Каля банкаў стаяць чэргі жадаючых набыць даляры і еўра ў чаканні, калі хтосьці прадасць іх банку.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны