BE RU EN

Макей і Пілдэговічс абмеркавалі дачыненні Беларусі і ЕЗ перад рыжскім самітам «Усходняга партнёрства»

  • 22.01.2015, 17:19

Макей сустрэўся з дзяржсакратаром МЗС Латвіі - краіны, які старшынюе ў ЕЗ.

На сустрэчы, якая адбылася ў Менску 22 студзеня, абмяркоўваліся стан і перспектывы стасункаў па лініі Беларусь-ЕЗ. Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў начальнік управы інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, паведамляе БелТА.

«Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага палітычнага дыялогу, шляхі актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэнне рэгіянальнага ўзаемадзеяння, стан і перспектывы адносін паміж Беларуссю і ЕЗ, у тым ліку ў кантэксце падрыхтоўкі рыжскага саміта «Усходняга партнёрства», - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі знаходзіцца ў Беларусі з візітам для ўдзелу ў кансультацыях паміж МЗС. Як паведамлялася, на кансультацыях плануецца абмеркаваць стан дачыненняў паміж Беларуссю і ЕЗ, двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Латвіі, рэгіянальнае ўзаемадзеянне.

Латвія ў першай палове 2015 старшынюе ў Радзе Еўрапейскага звязу. Адпаведныя паўнамоцтвы перайшлі да яе ад Італіі на падставе ратацыі.

Фота: МЗС Беларусі

Фота: МЗС Беларусі

Апошнія навіны