BE RU EN

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць «Белзнешпрамсервісу»

  • 22.01.2015, 18:21

Дзярждэп ЗША абвясціў аб увядзенні санкцый супраць беларускага прадпрыемства «Белзнешпрамсервіс».

Санкцыі былі ўведзеныя яшчэ 30 снежня 2014 года, паведамляе Federal Register - афіцыйны часопіс урада ЗША.

Падставай для гэтай пастановы стала заключэнне ўрада ЗША аб парушэнні «Белзнешпрамсервісам» палажэнняў амерыканскага Закона аб нераспаўсюджванні ў дачыненні да Ірана, Паўночнай Карэі і Сірыі.

Усім дзяржаўным органам і агенцтвам ЗША забаронена супрацоўнічаць з беларускай кампаніяй і яе правапераемнікамі цягам наступных двух гадоў.

Акрамя «Белзнешпрамсервісу» санкцыі таксама ўведзеныя супраць шэрагу фізічных і юрыдычных асоб з Венесуэлы, Ірана, Кітая, Паўночнай Карэі, Расеі, Сірыі і Судана.

Нагадаем, "Белзнешпрамсервіс" ужо знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі. 19 верасня 2012 года Міністэрства фінансаў ЗША абвінаваціла беларускую кампанію ў пастаўках засцерагальнікаў для авіяцыйных бомбаў сірыйскага войска падчас грамадзянскай вайны ў гэтай краіне.

Апошнія навіны