Кудрын: Адток капіталу з Расеі ў 2015 годзе складзе $100 мільярдаў
- 23.01.2015, 18:40
Адток капіталу з Расеі паводле вынікаў 2015 года можа скласці 90-100 мільярдаў даляраў.
Так прагназуе кіраўнік Камітэта грамадзянскіх ініцыятыў, экс-кіраўнік Мінфіна РФ Аляксей Кудрын.
"Будзем вяртаць раней узятыя крэдыты, гэта вялікая сума для года, гэта 120 мільярдаў даляраў, частка з яе, відаць, будзе рэфінансаваная, але гэты ціск на курс істотны і ў гэтым годзе, напрыклад, адток таксама будзе блізу 90-100 мільярдаў даляраў. Гэта вельмі вялікі ўдар кожны год па эканоміцы Расеі", - сказаў Кудрын падчас выступу на сесіі эканамічнага форуму ў Давосе, паведамляе Прайм.
Паводле звестак ЦБ РФ, чысты адток капіталу з РФ у 2014 годзе, паводле папярэдніх звестак плацежнага балансу, вырас у 2,5 разы - да 151,5 мільярда даляраў.