Украінская лётчыца 42 дні галадае ў маскоўскім СІЗА
- 23.01.2015, 21:16
Жыццё ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка падтрымліваецца ін'екцыйным увядзеннем глюкозы.
Яе адвакат Марк Фейгін, які наведаў Надзею Саўчанка ў пятніцу, напісаў на сваёй старонцы ў Твітары, што наступную ін'екцыю глюкозы плануюць на панядзелак, у дзень запланаванай акцыі ў падтрымку лётчыцы, паведамляе "Украинская правда".
"У панядзелак, у дзень глабальнай акцыі падтрымкі 26-га, Надзеі зноў увядуць глюкозу і возьмуць аналізы. У аўторак даведаемся вынікаў", - паведаміў ён.
Паводле слоў адваката, Саўчанка не плануе спыняць галадоўку.
У гэты ж дзень пачынаецца сесія ПАРЕ, чальцом якой таксама з'яўляецца Саўчанка. Адвакаты, палітыкі і іншыя чальцы ПАРЕ настойваюць, што Расея абавязаная адпусціць палонніцу на сесію.
"Ну, калі невінаватую Саўчанка не адпусцяць на сесію ПАРЕ 26 студзеня, то далей я абяцаю масу непрыемных сюрпрызаў Крамлю. Лепш не пагаршаць", - дадаў Фейгін.