BE RU EN

У Беларусі масава прызываюць ваеннаабавязаных

  • 25.01.2015, 21:11

Пры Берасцейскім дзяржаўным універсітэце арганізавалі прызыўны пункт.

Раней сайту charter97.org вайскоўцы запасу і іх сваякі паведамлялі пра прызыў рэзервістаў у Ваўкавыску (Гарадзенская вобласць).

На сайт charter97.org паступае інфармацыя аб масавым прызыве рэзервістаў з усіх абласцей Беларусі:

«У Берасці шматлікім рэзервістам прыходзяць позвы на тэрміновыя пазачарговыя вайсковыя зборы. Позвы прыносяць непасрэдна на працу ці дадому, патрабуюць з'явіцца да 1 лютага. Арганізавалі прызыўны пункт пры Берасцейскім дзяржаўным універсітэце. Акрамя гэтага, заклікаюць усіх хлопцаў, у каго былі хоць нейкія адтэрміноўкі ад войска. Асабліва трасуць тых, хто вучыцца за мяжой.

Вайсковы лагер для салдат і афіцэраў, прызваных з запасу, разгорнуты на поўдні Берасцейскай вобласці, туды ўжо накіраваліся вайскоўцы з Берасця для арганізацыі вучэнняў і збораў. Матывуецца ўсё тым, што трэба процідзейнічаць NATO, якое актывізуе дзейнасць у Польшчы», - паведаміў charter97.org адзін з берасцейскіх рэзервістаў.

Апошнія навіны