BE RU EN

Браніслаў Камароўскі: Рэакцыя на агрэсію Расеі павінна быць вельмі жорсткай

  • 26.01.2015, 15:05

Польскі прэзідэнт заклікаў ЕЗ разгледзець пытанне аб увядзенні новых санкцый у дачыненні да Расеі праз эскалацыю канфлікту ва Украіне.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Reuters.

«Рэакцыя заходняга свету павінна быць вельмі жорсткай», - сказаў Браніслаў Камароўскі.

Раней віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн дамовіўся з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, што Вашынгтон і Кіеў будуць дамагацца ўзмацнення санкцый у дачыненні да Масквы.

Нагадаем, 24 студзеня з «Градаў» быў абстраляны жылы мікрараён Марыупаля, што прывяло да гібелі 30 чалавек. Украінскія ўлады абвінавачваюць у гэтым баевікоў ДНР. Маніторынгавая місія АБСЕ паведаміла, што абстрэл Марыупаля вёўся з усходніх і паўночна-ўсходніх ускраін горада, якія кантралююцца тэрарыстамі і расейскімі войскамі.

Фота: niezalezna.pl

Апошнія навіны