Менчукі: Калі скончыцца гэты маразм?
- 28.01.2015, 9:45
Жыхары сталіцы распавялі, што б яны спыталі ў Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі.
«Наша нiва» правяла відэаапытанне на гэтую тэму сярод менчукоў.
Большасць пытанняў, якія жыхары горада хацелі б задаць дыктатару, тычыліся эканамічнага крызісу і будучыні беларускай валюты. Вось некаторыя з іх:
- Як ён краіну давёў да такога стану?
- Ці будзе падвышацца кошт навучання?
- Калі стабілізуецца курс?
- Калі ён пакіне сваю пасаду і калі скончыцца гэты маразм?
- Калі ён перастане рабіць глупствы?
- Калі будзе падвышэнне пенсій?
Некаторыя з апытаных выданнем менчукоў адзначылі, што задаваць пытанні Лукашэнку бессэнсоўна, бо нічога мяняць у сваёй палітыцы ён не збіраецца.