BE RU EN

Чарговы валютчык затрыманы ў Менску

  • 29.01.2015, 11:29

Затрыманы жыхар Нароўлі, які абмяняў 4 тысячы даляраў на 64 мільёны беларускіх рублёў.

Падчас аператыўна-праверачных мерапрыемстваў супрацоўнікамі аддзела ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Заводскага РУУС сумесна з калегамі з раённай падатковай інспекцыі на Лінейным завулку ў Менску затрыманы 44-гадовы мужчына, які займаўся незаконнымі валютна-абменнымі аперацыямі.

Затрыманы жыхар Нароўлі (Гомельская вобласць). Як паведамляе БелаПАН, ён абмяняў 4 000 даляраў ЗША на 64 млн беларускіх рублёў.

У дачыненні да затрыманага складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 11.2 КаАП (парушэнне ўсталяванага парадку ажыццяўлення валютных аперацый і кантролю за іх правядзеннем). Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны