Пуцін сабраў Раду бяспекі: абмяркоўваюць Украіну
- 30.01.2015, 14:41
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сабраў Раду бяспекі РФ, з якой абмеркаваў сітуацыю ва Украіне.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
"Адбыўся паглыблены абмен меркаваннямі ў сувязі з імклівым пагаршэннем сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны", - сказаў Пяскоў.
"Абмяркоўваліся таксама розныя актуальныя пытанні ўнутрырасейскага сацыяльна-эканамічнага парадку дня", - дадаў ён.
Як вядома, 24 студзеня сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў заяўляў пра пастанову Рады бяспекі РФ у разгортванні наступу на пазіцыі сіл АТА ва Украіне, які адбыўся 22 студзеня.