BE RU EN

Польшча гатовая пастаўляць Украіне любую зброю

  • 5.01.2015, 9:23

Любыя прапановы Украіны што да паставак зброі будуць разгледжаныя ў Варшаве.

Аб гэтым сказаў у інтэрв'ю польскаму радыё RMF FM міністр нацыянальнай абароны Томаш Семоняк, паведамляе "Наша нiва".

«Наша прамысловасць адкрытая. Мы адкрытыя да любых заказах з боку Украіны», - заявіў ён.

Таксама ўкраінскія вайскоўцы ўжо ў бліжэйшы тэрмін атрымаюць новы рыштунак, зімовую ўніформу і харчовыя пайкі стандартаў NATO. Гэта будзе другі транспартны канвой, адпраўлены Польшчай для дапамогі ўкраінскаму войску (першы паступіў у жніўні 2014).

Акрамя таго, бакі абмяркоўваюць працу ў стварэнні сумеснай літоўска-польска-украінскай брыгады, дагавор аб фармаванні якой быў падпісана 19 верасня 2014. Міжнароднае вайсковае злучэнне павінна складацца з 4500 вайскоўцаў і размяшчацца ў Польшчы. Для Украіны стварэнне брыгады - перш за ўсё магчымасць падрыхтоўваць сваіх афіцэраў і жаўнераў паводле стандартаў NATO.

Апошнія навіны