Да тэракту ў Парыжы датычная «Аль-Каіда»
- 7.01.2015, 19:18
Стральбу ў будынку рэдакцыі сатырычнага часопіса Charlie Hebdо ўчынілі баевікі «Аль-Каіды».
Як паведаміў адзін з відавочцаў, узброеныя мужчыны заявілі мінакам, што яны прадстаўляюць йеменскую ячэйку арганізацыі. Пра гэта піша Lenta.ru са спасылкай на The Telegraph.
Паводле слоў Седрыка Ле Бешэ, тыя, хто нападаў, выгукнулі: «Паведаміце СМІ, што гэта зрабіла «Аль-Каіда ў Йемене».
Напад на офіс Charlie Hebdo адбыўся ў 11:30 раніцы 7 студзеня (13:30). Узброеныя аўтаматамі і гранатамётамі мужчыны зладзілі ў рэдакцыі стральбу. Атака суправаджалася крыкамі «Алах Акбар» і «Мы адпомсцілі за прарока». Паводле апошніх звестак, загінулі 12 чалавек, у тым ліку некалькі паліцэйскіх.
Нападнікам удалося схавацца. Іх пошукамі займаецца французская паліцыя. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў тое, што адбылося, тэрактам.
Фота: Reuters/Youssef Boudlal