BE RU EN

«Зламіце аднаго - паўстануць тысячы»

  • 8.01.2015, 14:19

Журналісты абралі сімвал адказу тэрарыстам.

У сацыяльных сетках у лічаныя хвіліны стаў папулярным малюнак журналісткі Люсіль Клерк, зроблены ёю ў адказ на тэракт у рэдакцыі штотыднёвіка Charlie Hebdo і апублікаваны ў «Твітэры».

Магутны малюнак з'явіўся і ў профілі Instagram у знакамітага мастака Бэнксі.

Малюнак, які суправаджаецца кароткім RIP (Rest in peace, пераклад з ангельскай - спачывай з мірам), з'явіўся 7 студзеня ўвечары ў афіцыйных акаўнтах вядомага мастака Бэнксі. Сумарная аўдыторыя ў яго афіцыйных акаўнтах у Instargam і Facebook складае каля 5 мільёнаў чалавек і малюнак стаў вельмі папулярным.

Акрамя гэтага, у інтэрнэце з'явіліся і іншыя карыкатуры, прысвечаныя ўчорашняй трагедыі.

Нагадаем, напад на офіс Charlie Hebdo адбыўся 7 студзеня а 11:30 раніцы паводле мясцовага часу (13:30 менскі час). Узброеныя аўтаматамі і гранатамётамі мужчыны зладзілі ў рэдакцыі стральбу. Атака суправаджалася крыкамі «Алах Акбар» і «Мы адпомсцілі за прарока». Ахвярамі нападу сталі 12 чалавек. У іх ліку галоўны рэдактар выдання і некалькі паліцэйскіх. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд назваў тое, што адбылося, тэрактам.

Апошнія навіны