Падазраваныя ў стральбе ў Charlie Hebdo знойдзеныя на поўначы Францыі
- 8.01.2015, 14:26
Браты Шэрыф і Саід Куашы, падазраваныя ў нападзе на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo, знойдзеныя на поўначы Францыі.
Меркаваныя злачынцы ўзброеныя. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на крыніцу, дасведчаны аб ходзе аперацыі.
Са слоў суразмоўцы агенцтва, падазраваных апазнаў супрацоўнік бензакалонкі ў дэпартаменце Эна (рэгіён Пікардыя), піша Lenta.ru.
Раней 8 студзеня міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнеў абвясціў аб затрыманні сямі чалавек, якія могуць быць датычныя да нападу. Пры гэтым СМІ адзначалі, што асноўныя падазраваныя - браты Куашы - застаюцца на свабодзе.
Паводле інфармацыі газеты Le Figaro, арыштаваныя пяць фігурантаў, сярод якіх сястра Шэрыфа Куашы, яе муж, а таксама жонка Саіда Куашы.
7 студзеня трое мужчын, узброеных аўтаматамі і гранатамётамі, зладзілі тэракт у офісе сатырычнага выдання Charlie Hebdo ў цэнтры Парыжа. Нападнікі выкрыквалі «Алах Акбар» і «Мы адпомсцілі за прарока». Ахвярамі атакі сталі 12 чалавек, у тым ліку галоўны рэдактар выдання і некалькі паліцэйскіх.
Часопіс Charlie Hebdo атрымаў скандальную вядомасць у 2006 годзе, калі апублікаваў карыкатуры на прарока Мухамеда.
Фота: Reuters