BE RU EN

Bloomberg: Беларускі рубель перажыў самае вялікае абрынанне з 1998 года

  • 9.01.2015, 20:25

Агенцтва Bloomberg прызнала дэвальвацыю беларускага рубля.

Згодна з інфармацыяй, пададзенай агенцтвам Bloomberg (пераклад - charter97.org), некалькі дзён таму беларуская валюта абясцэнілася ў дачыненні да даляра яшчэ на 6.6%. Цяпер курс беларускага рубля мае самы нізкі паказчык з часоў рэгіянальнага шоку праз крызіс і дэфолт дзяржаўнай завінавачанасці ў Расеі ў 1998 годзе.

«Дэвальвацыя расейскай валюты ўжо каштавала Беларусі $740 млн страт экспарту. Са слоў былога прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, яшчэ $ 320 млн беларусы вывезлі, купляючы танныя аўтамабілі ў Расеі. Міжнародныя аблігацыі Беларусі апусціліся да рэкорднага ўзроўню», - піша агенцтва.

Апошнія навіны