BE RU EN

Мікалай Статкевіч: Змены ў Беларусі адбудуцца значна хутчэй, чым здаецца

  • 2.10.2015, 11:30

Гэта будуць апошнія «выбары» Лукашэнкі.

Былы палітычны зняволены Мікалай Статкевіч мяркуе, што 11 кастрычніка адбудуцца апошнія «выбары» з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Я не думаю, што ён ўтрымаецца 5 гадоў. У Беларусі сітуацыя праз выбары, якіх няма, мяняцца не будзе. Значыць, калі ўлада не дае магчымасці людзям мяняць сітуацыю праз выбары, народ будзе мяняць яе па-іншаму. І я не думаю, што гэта чаканне зацягнецца на 5 гадоў. Мяркую, што гэта адбудзецца значна хутчэй», - заявіў палітык.

На думку Мікалая Статкевіча, мы назіраем павольную дэградацыю рэжыму.

Дадамо, што ніякіх акцый у дзень «выбараў» палітык не плануе. Найбліжэйшыя мітынгі на Плошчы Свабоды ў Менску пройдуць 4 і 10 кастрычніка.

Апошнія навіны